Дзень водна-балотных прастораў 

30 студзеня для ўдзелу ў экалагічным туры “Цуды на балоце” ў школу завіталі сапраўдныя аматары прыроды. 

         Мерапрыемства было прысвечана Сусветнаму дню водна-балотных прастораў, якое адзначаецца 2 лютага. Віктарына “Што мы ведаем пра балота?”, конкурс малюнкаў “Дзівоснае балота”, рухомая гульня “Ланцуг харчавання”, чытанне займальнай гісторыі падарожжа казачнага героя дамавёнка Кузі на балота дапамаглі навучэнцам цікава правесці вольны час, актывізізаваць веды  пра балота і яго значэнне для навакольнага асяроддзя.