Письмо другу

В сентябре 2021 года в Минской области стартовал социально-педагогический проект «Письмо другу», участниками которого стали педагоги и воспитанники учреждений дошкольного образования.

Цель мероприятия – воспитание основ гражданственности и патриотизма у детей дошкольного возраста в процессе ознакомления с природными и социальными объектами ближайшего окружения, развитие связной речи и культуры общения в процессе написания коллективных писем о своей малой родине сверстникам из других районов Минской области.

Реализация проекта предполагает определение педагогами наиболее интересных объектов в населенном пункте, где находится учреждение образования (природные и промышленные объекты, спортивные и культурные объекты, исторические места), проведение с детьми экскурсий и «занятий по живому слову», организацию переписки воспитанников своей группы со сверстниками из других учреждений дошкольного образования Минской области. Важным условием успешной реализации проекта является вовлечение в образовательный процесс родителей, которым будет предложено организовывать в выходной день прогулки с детьми к отдаленным природным и социальным объектам населенного пункта, в котором находится учреждение образования.

Условия проекта предусматривают оформление в учреждениях дошкольного образования альбома «Моя малая родина в письмах к друзьям» для фиксации результатов переписки, создание районных электронных книг с рассказами и рисунками дошколят о своей малой родине. Итогом всему станет создание электронной книги «Минщина в рассказах и рисунках дошколят».

 

В рамках  социально-педагогического проекта «Письмо другу» в нашем учреждении образования организована переписка с  ГУО «Ясли-сад №5 г.Борисова,  ГУО «Ясли-сад №7 г.Держинска , ГУО «Ясли-сад №10 г.Вилейка,  ГУО «Селевский УПК д\с-бш» Молодеченского района. Первое письмо мы получили  из Селевского детского сада-базовой школы, из которого воспитанники узнали о мини- музее «Белорусская хатка». Ребята  с интересом  слушали о  музее, рассматривали рисунки  детей , были очень рады знакомству  с новыми друзьями и в ответ пригласили их в увлекательное путешествие по знаменитым местам  своего родного края,  д.Рабунь.

"Моя малая родина в письмах к друзьям"

Письмо другу о водохранилище

Добры дзень, паважаныя сябры!

         У сваім пісьме мы раскажам пра маляўнічае  Вілейскае вадасховішча, якое яшчэ называюць Мінскім морам,  на беразе якога знаходзіцца наша веска Рабунь.

         Вілейскае вадасховішча- гэта адзін з рукатворных помнікаў  прыроды, самы вялікі штучны вадаем Беларусі. Асноўная прычына яго будаўніцтва- недахоп піццявой вады ў сталіцы нашай Радзімы. Вілейска-Мінская водная сістэма павінна была вырашыць гэта пытанне.  Будаўніцтва вадасховішча працягвалася цэлых восем гадоў. Прыйшлося перасяліць у другое месца  аж дзевяць весак.

Не думалі і не гадалі жыхары некаторых весак, што іх здаўна абжытыя дамы апынуцца пад вадой, а ім давядзецца перасяліцца на новыя месцы і жыць “каля самага сіняга мора”. Там, дзе спакон вякоў стаялі вескі, шумелі шыракалістыя дубровы і бярозавыя гаі, дзе на лугах пасвіліся статкі кароў, цяпер плешчуцца хвалі Вілейскага вадасховішча. Існуе павер’е, што калі зімой у час рэлігійных святаў прыкласці вуха да паверхні леду, то можна пачуць звон калакалоў царквы, затопленай падчас будаўніцтва вадасховішча.

         Наша вадасховішча з’яўляецца ідэальным месцам для адпачынку і рыбалкі. Парыбачыць сюды прыязджаюць з усіх куткоў Беларусі. У водах вадаема водзіцца вялікая колькасць рыбы: шчупак, лешч, судак, карась, акунь і інш. Як сцвярджаюць рыбакі, лавіць рыбу ў гэтых месцах можна круглы год. У зімовы перыяд на вадасховішчы нават праводзяцца спаборніцтвы сярод рыбакоў. На берагах нашага вадасховішча размяшчаюцца камфортныя гасцінічныя домікі, дзе пасяліцца можа любы жадаючы.

         Жывельны свет багаты бабрамі і андатрамі.  У лясах, размешчаных па берагах вадасховішча жыве шмат дзікіх кабаноў, ласеў, коз і янотападобных сабак. Сярод птушак сустркаюцца ястрабы, дзятлы, глушчы і бекасы. На вадз е можна ўбачыць качак, гусей, лебядзей, прыгажунь цапель.

         Наша вадасховішча- маляўнічы куток прыроды, які нікога  не пакіне раўнадушным і падарыць цудоўны настрой.

         У сваім пісьме мы высылаем вам фотаздымкі вілейскага вадасховішча, каб вы палюбаваліся яго прыгажосцю. Таксама малюнкі птушак, якія жывуць на нашым вадаеме.

         Будзем з вялікай нецярплівасцю чакаць вашага адказу на наш ліст

 

свернуть

Письмо другу о Свято-Успенской церкви

Добры дзень, паважаныя сябры!

         У  сваім пісьме мы працягнем свой аповяд пра свой родны край. Сення мы вам раскажам пра Свята-Успенскую царкву, якая знаходзіцца ў весцы Рабунь.

         У далекім 1646 годзе работнікі Віленскага Свята-Міхайлаўскага манастыра (ігуменняй якога была Ефрасіня Сапега) пабудавалі драўляную уніяцкую Свята-Успенскую царкву, якую ў выніку беспарадкаў хутка разбурылі. На яе месцы ў 1862 годзе на казенныя сродкі ўзвялі новую царкву. Яна была выканана ў рэтраспектыўна-рускім стылі (прытвор, малітоўная зала, пяцігранная апсіда), але з характэрнай для беларускіх культавых будынкаў асаблівасцю: сцены выкладзены з бутавога каменю (кускоў прыроднага камня няправільнай формы). Цікава тое, што цэмент для будаўніцтва храма замешвалі не на вадзе, а  на малацэ і курыных яйках, каб трымаўся мацней. Малако па чарзе прыносілі жыхары прыхода. Спачатку страха на царкве была драўлянай, а потым яе сталі пакрываць металам.

         У гады Вялікай Айчыннай вайны царква працягвала выконваць сваю функцыю. Настаяцель Уладзімір дапамагаў партызанам, за што немцы растралялі яго разам з дачкой.

         У пяцідзясятыя гады царква была закрыта, а царкоўнае начынне вывезлі ў суседнюю царкву, якая знаходзілася ў весцы Касуце. У 1990 годзе Свята-Успенскую царкву зноў вярнулі вернікам. Яна працуе і цяпер.

         Паважаныя сябры, мы спадзяемся, што вас зацікавіла гісторыя ўзнікнення нашай царкы. Напішыце нам аб гэтым.

         Чакаем з нецярпеннем вашага адказу.

 

 

свернуть

Письмо другу о школьном музее

Добры дзень, паважаныя сябры!

          Пішуць вам вашы равеснікі з дзіцячага сада «Рабунька” Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Мы хачам даведацца, як там вашы справы, чым цікавым займаецеся? Як праводзіце вольны час? Напішыце  нам.

         А мы вам хочам расказаць вам пра музей “Спадчына”, які быў адкрыты ў нашай установе адукацыі  9 мая 1985 года.Экспанаты нашага музея- гэта рэчы, дакументы, фотаздымкі, якія былі сабраны вучнямі і настаўнікамі школы ў выніку пошукавай работы.Экспазіцыя нашага музея складаецца з трох раздзелаў: “Родная бацькоўская зямля”, “Яны прайшлі дарогамі вайны”, “Гісторыя школы”.

         У сваім першым пісьме мы пазнаемім вас з экспазіцыяй “Родная бацькоўская зямля”, у якой расказваецца пра веску Рабунь, яе знакамітых месцах, людзях, якія яе праславілі.

         Веска Рабунь знаходзіцца на беразе прыгожага Вілейскага вадасховішча ў 12 км ад горада Вілейка і 100 км ад сталіцы нашай Радзімы горада Мінска.

         Першае пісьмовае ўпамінанне аб Рабуні адносіцца да 1552 года.

Адкуль пайшла назва вёскі адназначнай версіі няма. Згодна адной з легенд, у сярэдзіне 18 ст. у гэтых месцах знаходзіўся жаночы манастыр “Мнішак”, які быў вельмі багаты.Некаторыя манахі нават трымалі прыслужніц, якія называліся “рабынямі”.

         Згодна другой версіі, веска атрымала назву ад мянушкі чалавека, які першым пасяліўся ў гэтай мясцовасці, Рабы, што азначае“пярэсты”.

         У сваім пісьме мы дасылаем вам фотаздымкі з экспазіцыі музея “Родная бацькоўская зямля”.

         Дарагія сябры! Калі вас зацікавіла апавяданне аб гісторыі нашай вескі, то ў наступным пісьме мы вам раскажам аб цікавых мясцінах Рабуні, яе славутасцях.

         З вялікім нецярпеннем чакаем ад вас адказу.

        

         Вашы новыя сябры з рознаўзроставай групы “Рабунька”

 

 

 

 

3 студзеня 2022 года

свернуть

Письмо другу

В рамках проекта «Письмо другу» наши воспитанники получили письмо от своих новых друзей из Селевского детского сада- базовой школы.
развернуть

 Ребята в своем письме  рассказали об экскурсии  в Селевский Дом культуры, где организована выставка «Тайны кукол белорусских».  Из письма наших друзей мы узнали, что кукла не только самая древняя, но и самая популярная игрушка.  Многие куклы, считалось в древности, обладают волшебными свойствами: могут принять болезни человека на себя, защищать человека от злых сил, приносят здоровье, любовь и счастье. Кукла- важное явление в культуре не только белорусского, но и  разных народов.

          На выставке были предоставлены нитинки, мотанки, куклы из льна, дерева, керамические. Экспонаты  были собраны во время экспедиции по различным уголкам Беларуси.  

          Ребята  прислали  нам в подарок несколько кукол, сделанных своими руками.

свернуть