Музейное дело

План работы краязнаўчага музея “Спадчына”

План работы краязнаўчага музея “Спадчына”

ДУА “Рабунская базавая школа”

на 2024/2025 навучальны год

 

Мэта: фарміраванне грамадзянска-патрыятычных і маральных каштоўнасцей асобы.

Задачы:

  1. Садзейнасць выхаванню ў навучэнцаў павагі да нацыянальнай культуры, гістарычных традыцый беларускага народа.
  2. Далучаць навучэнцаў да вывучэння гісторыі роднага краю, краязнаўчай і пошуковай дзейнасці.
  3. Стварыць умовы для актывізацыі пазнавальнай і творчай дзейнасці навучэнцаў.

 

 

№ п/п

Змест работы

Час правядзення

Адказны

Арганізацыйна-метадычная работа

1.

Выбары Савета музея

Верасень

Кіраўнік музея

2.

Зацверджэнне плана работы

Верасень

Кіраўнік музея

3.

Фарміраванне абноўленнага складу фондавай, пошуковай груп і групы экскурсаводаў.

Верасень

Кіраўнік музея

4.

Арганізацыя навучання актыва музея

На працягу года

Кіраўнік музея

5.

Працягнуць сістэматізацыю сабранага краязнаўчага матэрыяла па раздзелах і папках

На працягу года

Савет музея

6.

Аказваць метадычную і інфармацыйную дапамогу классным кіраўнікам па падрыхтоўцы і правядзенню інфармацыйных гадзін, классных гадзін, факультатыўных курсаў

На працягу года

Кіраўнік музея

7.

Вядзенне музейнай дакументацыі

На працягу года

Савет музея,

Кіраўнік музея

8.

Абнаўленне матэрыялаў на сайце школы ў раздзеле “Школьны музей”

На працягу года

Савет музея,

Кіраўнік музея

Навукова-даследчая і экспазіцыйная работа

1.

Збор друкаваных матэрыялаў і абнаўленне музейных экспазіцый

На працягу года

Кіраўнік музея,

Савет музея,

класныя кіраўнікі

2.

Збор друкаваных матэрыялаў пра школу, настаўнікаў, навучэнцаў, выпускнікоў

На працягу года

Савет музея

3.

Збор матэрыялаў па тэмах:

“Кірмашовы гандаль на Беларусі”

 

Кастрычнік - снежань

 

Савет музея

 

“Прафесіі маіх землякоў”

Студзень - люты

Савет музея

 

“Вясковыя танцы і забавы”

Сакавік – май

Савет музея

4.

Збор матэрыялаў і правядзенне выставы “Калядныя і навагоднія паштоўкі”

Снежань

Савет музея

5.

Афармленне часовых выстаў да юбілейных дат, дзяржаўных святаў

На працягу года

Савет музея

Экскурсійная работа

1.

Правядзенне аглядных і тэматычных экскурсій для навучэнцаў, бацькоў, гасцей

 

На працягу года

Савет музея

2.

Распрацоўка новых экскурсій

На працягу года

Савет музея, кіраўнік музея

3.

Распрацоўка і правядзенне пахода на памятных месцах

Май

Класныя кіраўнікі

4.

Правядзенне віртуальных

экскурсій

 

На працягу года

Кіраўнік музея

Выкарыстанне музея ў адукацыйным і выхаваўчым працэсе

1.

Правядзенне тэматычных урокаў па прадметах, класных гадзін

На працягу года

Настаўнікі, класныя кіраўнікі

2.

Удзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсах

На працягу года

Кіраўнік музея, савет музея

3.

Падрыхтоўка і дапамога ў правядзенні агульнашкольных свят

На працягу года

Савет музея

4.

Конкурс “Таямніцы Полацкай гісторыі”

Кастрычнік

Савет музея

5.

Вусны часопіс “Традыцыйныя святы беларусаў”

Люты

Савет музея

Узаемадзеянне з іншымі музеямі

1.

Арганізацыя экскурсій: Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Лістапад

Класныя кіраўнікі

 

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Студзень

Класныя кіраўнікі

 

Маладзечанскі краязнаўчы музей

Сакавік

Класныя кіраўнікі

 

2.

Супрацоўніцтва з Вілейскім краязнаўчым музеем

На працягу года

Савет музея

3.

Наведванне музеяў устаноў адукацыі Вілейскага раёна

На працягу года

Кіраўнік музея

 

Кіраўнік музея                                                           Я.В.Маціеўская

 

Дырэктар                                                                    М.А.Крывашэя

 

 

 

                                            

 

 

Савет музея

  1. Кандратовіч М.А.
  2. Маціеўская Я.В.
  3. Запуняка Мікіта
  4. Запуняка Наталля
  5. Путро Аляксей
  6. Шут Валерыя

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

свернуть

Экскурсионный маршрут

Дзяцінства, абпаленае вайной

Фаіна Сяргееўна Анасовіч нарадзілася ў вёсцы Боркі. У 1943 годзе ішоў ёй адзінаццаты год. Трагічныя дні сваёй вёскі, сям'і Фаня запомніла на ўсё жыццё.
развернуть

З добрым ранкам Анасовіч Фаня

З добрым ранкам Анасовіч Фаня

Як жывеш у Рабуні сваёй?

Шлю табе сардэчнае вітанне

Кожны год вось гэткаю парой.

А ў душы балючым успамінам –

Борка, Любча … Сорак трэці год…

І твая згарэўшая хаціна,

І ўвесь загінуўшы народ.

З вёсак дзвюх адна ты ўцалела,

Выжыла, да сёння дажыла.

Я к табе і першы раз нясела,

І цяпер нясмела падыйшла.

Знаю: зноўку рану развярэджу,

Што з дзіцячых  год не зарасла,

Будуць слёзы, боль забыта – свае

З папялішча роднага сяла.

Адчуванне поўнага сіроцтва,

Цёмна ў вочах з голаду і слёз,

Знаю, Фаня, успамінаць не проста,

Колькі гора вораг нам прынес.

Уяўляю, як тады жыла ты

У свае дзіцячыя гады:

Непамерна цяжкі боль утраты,

У галавешках хаты і сады.

А навокал карнік азвярэлы,

Шыбеніцы, кулі і пажар.

Ты сама на ўсё гэта глядзела,

А табе глядзела смерць у твар.

Не забыць табе і перамогу,

Мірны строй салдацкі на шашы.

Ды дасюль, стаіўшыся, трывога

У куточку зраненай душы.

 

5 мая 1943 года фашысты спалілі разам з жыхарамі вёску Боркі. Дзяўчынка бачыла ўсё гэта сваімі вачыма, ёй цудам удалося застацца жывой.

З успамінаў Фаіны Сяргееўны.

"Адна я… была ў полі як людзей палілі, не бачыла. Пакуль у вёску прыйшла людзі былі спаленыя ў хляве. Так страшна – каб гэта хто знаў. Не магу гаварыць… а столькі немцаў было, проста чорная хмара. Усё забіралі з хат ды двароў. Яны не дзень – тры дні былі ў вёсцы. У аўторак спалілі людзей, а вёску, хаты спалілі ажно ў чацвер. Я не ўяўляла, дзе мне схавацца, малая, 11 гадкоў было. Дый ад таго, што адбылося… каля нашай хаты было гумно  і вельмі вялікі сад. Перад гэтым абсякалі яблыні, вялікая гурба галля ляжала. Я ўлезла ў гэтае галлё, там і сядзела, холадна было, уся прамокла, але сядзела… калі ўсё супакоілася, вылезла. Бачу – вёска гарыць. Што свечка… хаты пагарэлі, але тры на канцы вёскі, засталіся, там былі пусткі, агонь не дайшоў. Зайшла ў адну хату… на стале стаяў жбаночак з малакм, хлеб ляжаў. Раптам чую: загудзела машына. Гляджу - вылазяць з яе два немцы, пажылы і малады. Шапкі ў іх нейкія незвычайныя – мабыць, начальнікі. А шафёр быў апрануты ў цывільнае… ну дзе мне дзецца? Схавалася за шафу. Пачула крык: "Хто ёсць – выходзь!" Я не пайшла, як стаяла – так і засталася стаяць. Яны прапусцілі чаргу з аўтамата – па шафе, па вокнах… І цяпер у мяне ў вушах стаіць звон тых разбітых кулямі акон…

Шафёр быў з суседняй вёскі, пасля расказвалі, што ён партызанскі сувязны, па заданню служыў у немцаў шафёрам… Ён убачыў мяне, падышоў: "Ты тут адна?" Кажу "Адна". Узяў мяне за руку – а я не хачу ісці. Ён усё роўна павёў і толькі ціхенька папярэдзіў: "Што б з табой ні здарылася, не ўздумай уцякаць". Ён не ведаў, што яны будуць рабіць са мной далей… Я выйшла – стаяць гэтыя немцы. Загадалі мне распрануцца. А на мне кофтачка драненткая, лапцікі на нагах, ватовачка самашытая… Вопратку паклала побач. І тады старэйшы немец правёў па плячах рукой і за галаву ўзяўся, нешта прагаварыў. А другі па-польску, нібыта пераклаў: "Пражыў 50 гадоў, а так4ога не бачыў. Хацелі забіць, але больш страляць не будзем…" пачалі цікавіцца, дзе мне ўдалося схавацца. А мне гаварыць – ужо і мовы ў мяне не было. Але што я хачу сказаць – нашы людз былі папярэджаны аб карнай аперацыі.

Прыкладна за тыдзень да гэтага гора немцы прыязджалі ў Боркі. Гэта было перад Вялікаднем. Каб вы толькі зналі – як з галоднага краю, усё хапалі, што было: у каго парася, у каго курэй. У нас у скрынцы яечкі ляжалі, маці збірала да свята – усё выграблі. А мы, дзеці, стаім ды плачам: як жа , буудзе Вялікдзень – а ў нас усё забралі. Маці кажа: "Хай бяруць, дзеткі, усё роўна – які ўжо тут будзе Вялікдзень…". Па хатах усё пазабіралі, праўда, чапаць – нікога не чапалі. Палёталі па вёсцы, нахапалі ўсяго ды паехалі. Ад'ехаліся яны не далёка, о праз паўгадзііны партызаны на іх напалі.

Людзей спалілі праз тыдзень, у аўторак – на Радаўніцу. А перад гэтым, у панядзелак, у Боркі верхам на конях прыехалі два партызаны. Сказалі ўсім: збірайцеся і за гэтую ноч каб усе выехалі з вёскі. Папярэдзілі, што Боркі і Любчу (вёска суседняя, за кіламетр ад нас будуць паліць разам з людзьмі). Але мама сказала: "Куды ж мы дзенемся?" паспрабуйце за ноч сабрацца… Дый ніхто не паверыў, што вёску могуць разам з жыхарамі спаліць. Тыдзень назад нас не кранулі. Ну, вяскоўцы і ырашылі: можа і цяпер нічога з намі не будзе – толькі каб усе былі дома, раптам яны пераклічку будуць рабіць.

Я была за пастушку ў полі, калі пачулася страляніна ў вёсцы. А потым над Любчай паказалася полымя. Дым чорны-чорны… праз кароткі час бягуць два дзядзькі абгарэлыя. Гавораць: людзей паляць, ім удалося збегчы. І нма кажуць: уцякайце! Зноў не паверылі… Я прыйшла ў сваю хату – што там рабілася… Усё раскідана. Відаць, мама думала ў печы паліць – дровы ляжалі. У місачцы бульба садраная. А фашысты лётаюць па вуліцы такія вясёлыя вам не расказаць. І пяюць, і іграюць на губных гармоніках…

Ці лёс, ці гэта ад Бога… Адна я засталася. У маёй сям'і загінулі два браты, сяста і маці."

У вёскі Боркі знішчана 98 чалавек.

Памяці Борак

Стаю адна на гэтым пустыры,

Дзе сорак год таму назад стаяла вёска.

Было ў вёсцы дваццаць два двары,

Былі такі, сады і град палоскі.

Далей лугі былі і пасбішчы былі.

Сялянскі побыт роўны і спакойны.

Вяргіні ўвосень ля вакон цвілі,

Штодня хадзіў на выпас статак дойны…

Фашысцкі карнік зазірнуў сюды:

Спаліў жывых усіх людзей у Б

Занылі абгарэўшыя сады,

А ўспамін жыве, балюча-горкі.

Фашысты ўсё знішчылі напавал

Ля дзікай грушы слёзна вецер вые…

Ад Борак тут адзін мемарыял

І спіс ахвяр, што ў памяці жывыя.

Мы, што прайшлі праз кулі і агонь,

Пякельны смерч, - ніколі не забудзем,

З якой балючай у вачах тугой

І як нястомна працавалі людзі.

 

Тады чалавек у цывільным папрасіў немца аддаць яму цудам уцалеўшую дзяўынку. Немец згадзіўся.

Фаня не памятае, што яшчэ абілі немцы, толькі памятае тое, што паслалі яе шукаць якое-небудзь адзенне і абутак. Яна знайшла на нейчым агародзе старую пасцілку і затым яе пасадзілі ў машыну побач з шафёрам, а самі паклалі пад галовы ствалы аўтаматаў.

І вось гэты шафёр завёз яе ў Ільянскі дзіцячы дом, адкуль яна трапіла да дзеда ў Бязводнае, а затым да цёткі ў Рабунь.

Фаіна Анасовіч жыве ў в.Рабунь. 20 гадоў адпрацавала цялятніцай у мясцовым калгасе "Бальшавік" (Зараз гэта ПСП ААТ "Камбікормавы завод"). Толькі гады тры не ходзіць "на зерне" ў жніво, каб дапамагчы… нягледзячы на паважаны ўзрост, трымае гаспадарку: свіней, курэй … Выгадавала сына і дзвюх дачок, мае чатырох унукаў і адну праўнучку. Прызнаецца: "Колькі жыву – кожны дзень успамінаю вайну."

У дзень трагедыі Хатыні 22 сакавіка 2007 года Фаіна Анасовіч была на магіле сваёй роднай вёскі Боркі, што на Могілках спаленых вёсак. Гэтая мужная жанчына была сярод "нашчадкаў вогненых вёсак", якія прыехалі ў той халодн дзень у мемарыяльны комплекс.

… Яна так плакала-галасіла – ледзьве ўдалося яе супакоіц2ь. цяжар трагедыі роднай вёскі – усё жыццё з ёю.

 

Не папракне ніхто, нідзе, нічым

Абпаленае ў бітвах пакаленне!

І не забыць нам кроў, агонь і дым

І брудных рук забойствы і знішчэнні.

Хаця мінулі доўгія гады

І гарады даўно адбудавалі,

А я іду, як у Хатынь сюды,

Хоць успамін пячэ балючай хваляй.

Мемарыял на гэтым пустыры,

Дзе сорак год таму стаялі Боркі…

Было ў Борках дваццаць два двары,

А зараз - успамін балюча-горкі.

свернуть

Музей Рабунской базовой школы

 

 

Адрес учебного заведения

222440 д.Рабунь, ул.Школьная, 10, Вилейский район, Минская область

Название

"Спадчына"

Профиль

Краеведческий

Год открытия

08.05.1985

Основной фонд

250

Вспомогательный фонд

230

Руководитель, телефон

Матиевская Е.В., 8-01771-23-23-8, 

 

Наличие паспорта

Имеется

 

свернуть

«Поезд памяти»

     16 сентября с учащимися 8, 9 класса состоялся  открытый диалог на тему «Поезд памяти». Учащимся рассказали, что участниками патриотического проекта «Поезд Памяти» стали 200 белорусских и российских школьников, которые за 15 дней посетили несколько городов двух стран. Этим диалогом учащимся было рассказано о важности сохранить историческую память о тех, кто защищал нашу родину в годы Великой Отечественной войны, кто отдавал свою жизнь, чтобы мы с вами жили в мирном, спокойном государстве.

      С учащимися  3 -5 классов была проведена  беседа о проекте «Поезд Памяти». Ребята узнали, что «Поезд Памяти» - это современный белорусско-российский проект, патриотическая молодёжная акция. Узнали, что стартовал этот проект 22 июня в Бресте.

свернуть