ЭКСКУРСІЙНЫ МАРШРУТ “ПАДАРОЖЖА ПА РАБУНСКАЙ ЗЯМЛІ”
Аўтары: навучэнцы Дзяржаўнай установы адукацыі “Рабунскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад –базавая школа”, члены Савета музея школьнага краязнаўчага музея “Спадчына”.
Кіраўнікі: Маціеўская Яўгенія Васільеўна, настаўнік гісторыі, Сушынская Ірына Аляксееўна, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці.
Мэта экскурсіі: вывучэнне гістарычных, архітэктурных, прыродных, духоўна-культурных помнікаў, жыццёвага шляху дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў Рабунскага краю.
Задачы экскурсіі:
- пазнаёміць з гісторыяй краю, з гісторыяй стварэння Вілейскага вадасховішча, з гісторыяй культавага будаўніцтва, дзейнасці Піліпа Орліка;
- развіваць экскурсійна – турыстычную дзейнасць у рэгіёне;
- стварыць інфармацыйны краязнаўчы рэсурс.
Працягласць: 10 км, 3 гадзіны 30 хвілін (у тым ліку правядзенне інструктажу па тэхніцы бяспекі – 10 хвілін).
Тэкст экскурсіі будзе фарміравацца адпаведна тэхналагічнай карты маршрута і прадстаўленага матэрыялу даследаванняў аб’ектаў, які дазваляе правесці тэматычную экскурсію па асобных аб’ектах маршруту.
Практычная каштоўнасць распрацаванага маршрута заключаецца ў тым, што прадстаўленыя матэрыялы могуць быць запатрабаваны: у экскурсійнай рабоце з навучэнцамі і іх бацькамі, установамі культуры рэгіёна як краязнаўчы рэсурс.
ТЕХНОЛОГИЧЕСКАЯ КАРТА МАРШРУТА ЭКСКУРСИИ «УНИКАЛЬНЫЕ МЕМОРИАЛЫ ПАМЯТИ ВИЛЕЙЩИНЫ»