Дзень роднай мовы

21.02.2020
21 лютага адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. Не засталiся ў баку i вучні нашай установы адукацыі, якiя прынялi актыўны ўдзел у мерапрыемствах, падрыхтаваных настаўнікамі.

21 лютага адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. Не засталiся ў баку i вучні нашай установы адукацыі, якiя прынялi актыўны ўдзел у  мерапрыемствах, падрыхтаваных  настаўнікамі.

Свята роднай мовы праводзiцца не ўпершыню. У гэты дзень кожны  вучань мог прыняць удзел і паказаць свае веды.

Для навучэнцаў 7-9 класаў прайшла інтэектуальная гульня  "Адвечны голас Радзімы".

Яно складалася з 4 раздзелаў: "Ад знака да літары", "Ключ да ўсіх навук", "Слаўнае багацце мовы", "Чарадзеі роднага слова". Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй даты свята, наведалі выставу кніг і паўдзельнічалі ў моўным турніры. Вучні выконвалі пераклады слоў, разгадвалі рэбусы, адгадвалі загадкі, складалі рыфмаваныя сказы.

Для вучняў 6 класа быў арганізаваны  моўны турнір  “Адкрываю, як свет, нанова беларускае роднае слова”.

У канцы дня была праведзена лінейка, на якой  намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці  Анасовіч Т.П. уручыла святочны падарунак – кнігу лепшай чытачцы школы  Куніцкай Ульяне.

Мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню пачуцця любові да Радзімы і роднай мовы, пашырылі кругагляд навучэнцаў, папоўнілі іх слоўнікавы запас.