Прафілактыка перш за ўсё!

26.02.2020
25 лютага з мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх першы намеснік начальніка аддзела Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Анатоль Мікалаевіч Стрэж сустрэўся з педагагічным калектывам Дзяржаўнай установы адукацыі «Рабунскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа».

Падчас правядзення сустрэчы Анатоль Мікалаевіч давёў інфармацыю аб аператыўнай абстаноўцы ў Рэспубліцы Беларусь, вобласці, раёне, прывёў прыклады пажараў з гібеллю людзей. Таксама спецыяліст правёў тлумачальную работу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду.

- «Агонь з іскры пачынаецца», - звярнуў увагу прысутных работнік МНС, - на народных прыказках трэба вучыцца, паколькі, як паказвае практыка: асноўнай прычынай пажараў, на якіх загінулі людзі, з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём. Спецыяліст таксама нагадаў тым, у каго ёсць пячное ацяпленне, прывесці яго ў спраўны стан і рэкамендаваў усталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі,  расказаў аб зручным мабільным дадатку «МНС Беларусі: дапамога побач».

Удзельнікі сустрэчы ў якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю з рэкамендацыямі ад МНС.