“Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”

03.09.2020
Першага верасня ў нашай установе адукацыі для вучняў 6-9 класаў у форме вуснага часопіса прайшоў урок Ведаў “Я вырас тут, і гэты край мне дарагі”.

На свята былі запрошаны госці – старшыня Крывасельскага сельскага савета, ветэраны педагагічнай працы, прадстаўнікі Вілейкага аддзела адукацыі. Вучні да ўрока падрыхтавалі прэзентацыю “Мой родны край – Вілейшчына мая”. Гучала прыгожая беларуская мелодыя. Часопіс складаўся з трох старонак: “Эканоміка”, “Ахова здароўя”, “Адукацыя і культура”, віктарыны, інтэрв’ю ў гасцей. Вучні расказалі пра развіццё Вілейскага рэгіёна, набыткі ў галіне медыцыны, сельскай гаспадаркі. З гонарам апявядалі пра вядомых людзей Вілейшчыны – Сяргея А.П. – чалавека года і медсястру Вілейскай ЦРБ Кужаль Н.С., удастоеную падзякі Адміністрацыі Прэзідэнта ў барацьбе з пандэміяй. Асаблівую цікавасць у вучняў выклікала інтэрв’ю з гасцямі мерапрыемства. Ветэраны пажадалі вучням адказнасці, працалюбства, натхнення. Урок прайшоў цікава, захапляльна. Вучні прыйшлі да высновы, што зямля нашых бацькоў – гэта наша зямля, яна ў нашых руках, і толькі ад нас залежыць,  якой яна будзе ў будучым.