Дзень роднага краю

20.12.2021
18 снежня для навучэнцаў быў праведзены Дзень роднага краю.

       У час занятку “Хто такія беларусы?” кожны член мікрагрупы прадстаўляў сваю “старонку” своеасаблівага вуснага часопісу, а дапамагалі яму ўсе члены групы. Вучні па чарзе давалі геаграфічную і адміністратыўную характарыстыку Рэспубліцы Беларусь і Вілейскаму раёну. Чыталі вершы беларускіх паэтаў пра родную старонку. Вызначалі асноўныя нацыянальнасці жыхароў Беларусі і асаблівасці характару беларусаў. Адна  са “старонак” часопіса была прысвечана дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь. У  ходзе правядзення занятку навучэнцы паглыбілі свае веды пра  Беларусь, пра Вілейшчыну, пра родны край.

    У канцы мерапрыемства кожны з прысутных агучыў свае пажаданні роднаму краю і “адправіў” іх у шлях для выканання з дапамогай буслікаў  у сталіцу нашай Радзімы да Дзеда Мароза.