Дзень Зямлі

21.03.2022

     Для навучэнцаў 1-4 класаў была праведзена гульня-віктарына “Зямля - наш агульны дом”,  у ходзе  якой дзеці падарожнічалі па станцыях, адказвалі на цікавыя пытанні.

      Для  навучэнцаў 5-9 класаў была праведзена віктарына “У нас зямля адна”. Падчас правядзення віктарыны вучні падзяліліся на 2 каманды і ўдзельнічалі ў конкурсах, у якіх за правільныя адказы атрымлівалі зорачкі. Навучэнцы актыўна адказвалі на пытанні, выбіралі правільныя варыянты, малявалі малюнкі на тэму экалогіі.