Дзень народнага адзінства

16.09.2022
З мэтай выхавання ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміравання ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы 16 верасня ва ўстанове адукацыі былі праведзены мерапрыемствы да Дня народнага адзінства.

На класных гадзінах вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення дадзенага свята, прыйшлі да высновы, што 17 верасня стала для беларусаў святам яднання і свабоды, бо народ Беларусі стаў жыць адной сям’ёй, будаваць агульны дом.

Вучні 8,9 класаў на ўроках беларускай мовы прынялі ўдзел у напісанні дыктанта “Дзень народнага адзінства”, што дазволіла ім не толькі праверыць сваю граматнасць, але яшчэ глыбей зразумець сутнасць тэрміну “народнае адзінства”.

У ходзе праведзеных мерапрыемстваў вучні зрабілі вывад, што Дзень народнага адзінства – даніна павагі тым, хто рупліва працаваў на карысць нашай Радзімы, і напамін нашчадкам пра неабходнасць захавання адзінства і незалежнасці Беларусі!