Мемарыял "Памяці былых вёсак"

27.03.2023
25 сакавіка вучні нашай школы наведалі Мемарыял "Памяці былых вёсак".

 Дзеці даведаліся пра незайздросны лёс многіх населеных пунктаў Вілейшчыны і прычыны знікнення нашых шматлікіх паселішчаў. Сваімі вачыма ўбачылі спісы на кожным памятным знаку 13 сельсаветаў. Аднак, знікшы з карты раёна, паселішчы застаюцца ў людской памяці. Так і нашы хлопчыкі і дзяўчынкі адчулі смутак гэтага памятнага месца.