Дзень беларускай пісьменнасці
04.09.2023Навучэнцы стварылі калаж, прысвечаны юбілею свята. Сімвалічным стала мерапрыемства для старшакласнікаў – вусны часопіс “Ад Скарыны да нашых дзён”. Навучэнцаў 1-5 класаў чакала гульнявая праграма “З любоўю да роднага слова”, якая далучыла ўдзельнікаў да скарбніцы беларускай мовы. Конкурсы “Алфавіт”, “Наадварот”, “Перакладчыкі, “У друкарні”, “Наборшчык”,“Схаваная літара”,”Загадкі-лагарыфмы” актывізавалі і паглыбілі веданне беларускай мовы. Выніковае заданне па расшыфроўцы прыказкі захапіла ўсіх. Дзеці згадзіліся з народнай мудрасцю, што ўсяму пачатак – родная мова і падзяліліся з сябрамі сваімі любімымі беларускімі словамі.