У загадкавай краіне Коласа
06.11.2023Суботні дзень 4 кастрычніка быў прысвечаны 141-й гадавіне з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Я.Коласа.
У Крывасельскай сельскай бібліятэцы была арганізавана выстава кніг паэта. Сярод вучняў малодшых класаў праводзіўся конкурс малюнкаў па творах Я.Коласа. Вучні 5-9 класаў ўдзельнічалі ў літаратурнай гасцёўні “У загадкавай краіне Коласа”. Вучні ўспомнілі некаторыя факты біяграфіі паэта, чыталі найбольш вядомыя вершы, разгадвалі крыжаванкі, рэбусы. Вынікам мерапрыемства стала бліц-віктарына па творчасці беларускага класіка.