В субботу 18 ноября

20.11.2023
На гадзіне творчасці 18 лістапада вучні 2-9 класаў з другаснай сыравіны рабілі розныя вырабы.

Затым праходзіў конкурс на самы лепшы выраб. Перамагла Вашкевіч Варвара, якая зрабіла кракадзіла і чарапаху з латка для яек.

На завочнай экскурсіі вучні пабывалі на такіх масштабных прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь як МАЗ, МТЗ, БелАЗ, БелДжы, зацікавіліся машынабудаўніцтвам у нашай краіне пасля прагляду прэзентацыі.

На квэсце “Мая будучая прафесія” дзеці выконвалі заданні па станцыях, глядзелі мультфільм, успаміналі прыказкі аб прафесіях.      

Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню паважлівых адносін да працы, да прадстаўнікоў розных прафесій.