Можна купіць дах над галавой, але нельга купіць бацькоўскі дом. Можна купіць прытулак за мяжой, але нельга купіць Радзіму

05.02.2024
У суботу, 3 лютага, навучэнцы сустрэліся пагаварыць пра самае галоўнае, самае каштоўнае – пра нашу Бацькаўшчыну.

Нездарма ў народзе кажуць: «Можна купіць дах над галавой, але нельга купіць бацькоўскі дом. Можна купіць прытулак за мяжой, але нельга купіць Радзіму”.

У час літаратурна-гістарычнай гульні “Мы – беларусы”  вучні старэйшых класаў здзейснілі падарожжа ў далёкае гістарычнае мінулае і пагаварылі пра сучаснае жыццё. Вучні малодшых класаў паўдзельнічалі ў гульні-віктарыне “Краіна мая дарагая” – своеасаблівым эрудыт-круізе, мэтай якога было знаёмства з сусветам дзівосных фактаў і падзей пра Беларусь.  Жадаючыя паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Родныя краявіды”, паспрабавалі скласці з лега-канструктара мадэлі беларускай тэхнікі.